|
Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: Перамагаць хваробы верай у любоў Бога

 5 лютага, перад малітвай “Анёл Панскі”, Бэнэдыкт XVI традыцыйна звярнуўся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра ў Рыме з кароткім разважаннем, у якім заклікаў клапаціцца і суцяшаць хворых, а таксама памятаць аб веры – галоўным сродку ў змаганні з хваробамі. “Дарагія браты і сёстры! – сказаў Папа – Евангелле сённяшняй нядзелі прадстаўляе нам Езуса, які аздараўляе хворых: напачатку цёшчу Сымона Пятра, якая знаходзілася ў ложку з гарачкай, а Ён узяў яе за руку і падняў; затым у Кафарнаўме, усіх хворых, якія цярпелі на хваробы цела, розуму і душы. Ён “аздаравіў многіх і выгнаў многіх злых духаў” (Мк 1,34). Чатыры евангелісты падцвярджаюць, што вызваленне ад хваробаў рознага тыпу суправаджалася прапаведваннем, асноўным відам дзейнасці, якім Езус займаўся сярод людзей. У сапраўд ...»

|
 |
 |
|
 |
|
Святы Айцец адмяніў аўдыенцыю. Снег у Рыме

  Незвычайнае для Рыму зімовае надвор’е аказвае ўплыў на графік мерапрыемстваў Бэнэдыкта XVI. З-за моцнага снегападу і напраездных дарог, запланаваная на 4 лютага, аўдыенцыя для 7 тыс. маладых удзельнікаў місійных рухаў была адменена. Падарожжа для маладых людзей стала немагчымым, паколькі незвычайна вялікая колькасць снегу прывяла да аўтамабільнага калапсу ў Італіі. Г ...»
 |

|
Святы Айцец памоліцца разам з будучымі кардыналамі

  З нагоды маючай адбыцца 18 лютага кансісторыі, падчас якой Бэнэдыкт XVI уручыць кардынальскія берэты 22 іерархам Касцёла, Папа запрасіў членаў Кардынальскай калегіі, а таксама будучых кардыналаў на супольную малітву нешпараў. Яна адбудзецца 17 лютага ў 10.00 і 17.00. “Абвяшчэнне Евангелля сёння, паміж “mission ad gentes” і новай евангелізацыяй”, - так гучыць тэма над якой будуць разважаць іерархі. З у ...»
 |

|
Святы Айцец да кансэкраваных асоб: няхай Год веры садзейнічае новай евангелізацыі

  2 лютага, у свята Ахвяравання Пана і Сусветны дзень кансэкраванага жыця, Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя нешпары ў базыліцы св. Пятра. У гаміліі Папа нагадаў, што дзень, прысвечаны святасці і каштоўнасці манаскага жыцця, устанавіў бл. Ян Павел ІІ ў 1997 г. “Мы цэнім сведчанне тых, хто вырашыў ісці за Хрыстом, практыкуючы евангельскія запаведзі ў сваім жыцці, спрыяючы разуменн ...»
 |

|
Папа выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Бэвілаквы

  Бэнэдыкт ХVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Філадэльфійскага ў ЗША Чарльза Чапута ў сувязі са смерцю 31 студзеня яго папярэдніка кардынала Энтані Бэвілаквы. Святы Айцец адзначыў заслугі памерлага ў галіне сацыяльнай справядлівасці і душпастырскай працы сярод эмігрантаў у ЗША. Папа нагадаў, што іерарх быў экспертам у пераглядзе нормаў кананіч ...»
 |

|
Кс. Ламбардзі: трэба казаць аб укладзе Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі

  Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, звярнуў увагу на важнасць сімпозіўма, прысвечанага ўкладу Касцёла ў абарону дзяцей і моладзі ад сексуальных злычынстваў. Форум пройдзе ў Рыме 6-9 лютага. Яго арганізатарам з’яўляецца Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт. Кс. Ламбардзі адзначыў, што гэта праблема на працягу а ...»
 |

|
Кс. Ламбардзі: у час крытыкі Касцёла неабодна моцна сведчыць аб каштоўнасцях

  “У час шырокіх дыскусій і моцнай крытыкі Апостальскай Сталіцы і Касцёла абсалютна неабходна прытрымлівацца навучання Папы і евангельскіх прынцыпаў, праўды і маральных нормаў”, - адзначыў кс. Ламбардзі, разважаючы аб падзеях мінулага тыдня, якія характарызаваліся нападкамі на Касцёл. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы заклікаў вернікаў перад абліччам не ...»
 |

|
Брацтва св. Пія X гаворыць “не” прапанове Апостальскай Сталіцы

  Кіраўнік Брацтва св. Пія X або лефэврыстаў Бернар Фелле адхіліў прапанову Апостальскай Сталіцы вярнуцца ва ўлонне Каталіцкага Касцёла. Брацтва вымушана сказаць “не”, паведаміў Фелле падчас свайго выступлення ў семінарыі горада Вайнона ў ЗША. Змест выступлення апублікаваны на інтэрнэт-старонцы навучальнай установы. Святы Пасад не бачыць праблем арганізацыйна ...»
 |

|
Губернатарат Ватыкана абвяргае абвінавачанні СМІ

  Губернатарат Ватыкана апублікаваў спецыяльнае паведамленне ў сувязі з публікацыяй у СМІ канфідэнцыяльных лістоў арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, былога сакратара Губернатарата Ватыкана і цяперашняга Апостальскага нунцыя ў ЗША, скіраваных да Святога Айца і кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Лісты, якія сталі даступнымі грамадскасці, тычацца фінанс ...»
 |

|

 5 лютага ў Мюнхене праходзіць заканчэнне ўрачыстай кананізацыі Аляксандра Шморэля – аднаго з арганізатараў і актыўных удзельнікаў нямецкай антынацыскай студэнцкай групы “Белая ружа”, які быў забіты ў 1943 г. Гэта першы акт кананізацыі, які ажыцяўляецца Рускай праваслаўнай Царквой за мяжой і Маскоўскім Патрыярхатам, з таго часу як паміж імі было адноўлена эўхарысты ...» |

 Ці існуе розніца паміж гістарычным Езусам і Езус веры? На гэта пытанне паспрабуюць адказаць удзельнікі канферэнцыі пад назвай “Езус – наш сучаснік”, якая пройдзе 6-9 лютага ў Рыме па ініцыятыве італьянскага епіскапата. Кардынал Каміло Руіні, у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што Езус заўсёды той самы, але адрозніваюцца толькі метады, якімі вывучаецца Яго асоба. Адказв ...» |

 Дапаможны біскуп Дэтройта Артуро Чэпеда, расказаў, што з’яўляецца актыўным карыстальнікам інтэрнэта і вядзе ўласны блог, у якім штодзённа знаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю, якую ажыцяўляе. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” іерарх адзначыў, што зараз ён стварыў спецыяльную інтэрнэт старонку прысвечаную свайму падарожжу ў Рым, у рамках візіта “Ad limina apostolorum” амерыканскіх біскупаў. Б ...» |

 Урад Ірландыі разглядае магчымасць паўторнага адкрыцця свайго пасольства пры Апостальскай Сталіцы, паведамляюць ірландскія СМІ. Прэм’ер-міністр Энду Кені, нягледзячы на крытыку з боку сваёй партыі, абвясціў аб пераглядзе рашэння аб дыпламатычных адносінах з Ватыканам. Паводле інфармацыі ірландскіх СМІ, плануецца аб’яднаць рымскае і ватыканскае пасольствы І ...» |

 Кіраўнік Персанальнага ардынарыята Пасада св. Пятра для былых англікан у ЗША кс. Джэфры Сцінсан скіраваў першы пастырскі ліст да святароў і вернікаў, у якім паведаміў, што ў Хьюстане прайшла падрыхтоўчая сустрэча для кандыдатаў да святарства і іх жонак. “З дапамогай арцыбіскупа Гальвестан-Хьюстанскага кардынала Даніэля Дзінардо мы пачалі рабіць першыя шляхі ў па ...» |
|

|
 |
"Хрысціянін у секулярным грамадстве". Рубрыка кс. Андрэя Рылкі |
 |
"Homo caritatis". Праграма аб сацыяльным навучанні Каталіцкага Касцёла |
 |
"З сэрцам у кантакце". Рубрыка айца Андрэя Буйніча |
 |
Рубрыка "Веру, ведаю, разумею" |
 |
"Зварот да вытокаў". Рубрыка брата дамініканіна Пятра Рудкоўскага |
|
|